Ніва № 04 (3272), 27 cтудзеня 2019 г.

Рэсурсы і мазгі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Маю апошнім часам дзіўнае адчуванне дэжавю. Ізноў расейскія прапагандысты рознай масці завішчалі з усіх медыйных крыніц, якіх у Беларусь транслюеццаліецца празмерна шмат, пра тое, што „бедная на рэсурсы” Беларусь ніяк не пражыве без матухны Масквы. Безнадзейна прападзе былая савецкая рэспубліка без шчодрай апякунскай рукі Расеі. Маўляў, няма ніякіх шанцаў выжыць Сінявокая. Падобныя галашэнні мы ўжо чулі ў канцы васьмідзясятых гадоў. Дзеіла гэтая наўмысная хлусня дастаткова эфектыўна, міф пра беднасць беларускіх рэсурсаў метадычна ўбіваўся ў галовы насельнікаў Беларусі. Нават, здавалася б, ужо сталыя і пражыўшыя свой няпросты век людзі чухалі патыліцу і казалі: „Добрая рэч незалежнасць, але без Расеі мы прападзем”. Такія інфантылы вельмі нагадвалі Хобатава — героя кінастужкі з сімвалічнай назвай „Пакроўская брама”. Расея ж выглядае ў ролі былой жонкі Маргарыты Паўлаўны, якая ніяк не хацела адпускаць ранейшага мужа Хобатава, не давала яму ні жыць, ні развівацца, ні нават дыхнуць самастойна.

Зараз ідэолагі знішчэння Беларусі як дзяржавы зноў ухапіліся за гэты стары замшэлы міф, што наша краіна без Расеі прападзе. Але з гісторыі дваццатага стагоддзя добра вядома, што прападае якраз той, хто ўвяжацца ў доўгатэрміновае партнёрства і саюз з Расеяй. Масква ж зараз ніяк не можа адмовіцца ад сваіх імперскіх амбіцый і ўсё марыць адрадзіць Савецкі Саюз і мець свае ўплывы па ўсім свеце. А вынікі? Вось тая ж Куба дайшла пад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF