Ніва № 04 (3272), 27 cтудзеня 2019 г.

Калядаванне ў міжнароднай грамадзе

Аляксей МАРОЗ

У мінулым па нашых вёсках масава калядавалі дзеткі і моладзь. У кампаніі радасна яны праводзілі святкаванне Хрыстовага Нараджэння. Калядоўшчыкаў з аднарадавымі або двухрадавымі звёздачкамі, якія, праслаўляючы Божае Нараджэнне, прыносілі ў хаты радасць і падымалі святочны настрой, гаспадары частавалі святочнымі харчамі, а з часам паявілася мода дорыць ім грошы. Пазней дарослыя сталі калядаваць з мэтай сабраць грошы на ўпрыгожанне цэркваў. Здаўна спяванне калядак адбываецца таксама ў цэрквах. У Гайнаўскім доме культуры арганізаваліся павятовыя і ваяводскія агляды калектываў дарослых калядоўшчыкаў. З канца мінулага стагоддзя ў Гайнаўскім белліцэі сталі ладзіць конкурс для школьнікаў. З 2003 года агляд у Гайнаўскім доме культуры пераўтварыўся ў Фестываль «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай». Сёлета (10, 11 і 15 студзеня) фестываль прайшоў у міжнароднай грамадзе, з удзелам калядоўшчыкаў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Францыі і Іспаніі.

Падчас конкурсных слуханняў Фестывалю «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай» 10 і 11 студзеня запрэзентавалася ажно 37 груп калядоўшчыкаў, якія выступалі ў традыцыйнай зімовай вопратцы або ў святочных касцюмах, многія выйшлі на сцэну са звёздачкамі. Кожны калядоўшчык, а было іх каля 700 чалавек, атрымаў індывідуальны падарунак з ласункамі. У галаканцэрце, які адбыўся 15 студзеня, прысутнічалі, між іншым, прадстаўнікі галоўных спонсараў каляднага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF