Ніва № 03 (3271), 20 cтудзеня 2019 г.

Дэльфы: пуп і вантробы свету! (ч. ІІ)

Ганна КАНДРАЦЮК

Паломнікаў, што перасякалі браму святога горада, вітаў надпіс: «СПАЗНАЙ СЯБЕ САМОГА!»

Гэты дэвіз заклікаў да інтэлектуальнай актыўнасці, хоць, як сцвярджаюць аўтарытэтныя дэльфалогі, не ідзе тут пра чыстую псіхалогію. Хутчэй за ўсё паломнікі павіны паказаць сваё багацце і прэстыж. А шчодрасць і любоў, з якой старажытныя жыхары Элады славілі сваіх багоў, цяжка перакласці на сучасныя меркі. Паасобныя гарадыдзяржавы заўзята сапернічалі, кожны імкнуўся пераўзысці ў багацці і прыгожасці канкурэнцыю. Найбольшы росквіт Дэльфаў выпадае на VІ і V стагоддзі да н. э., калі горад займеў славу самага багатага на Зямлі. Дзеля прынесеных скарбаў фундатары ўзводзілі спецыяльныя будынкісвяцілішчы. Усярэдзіне трымалі залатыя фігуры і каштоўныя рытуальныя прадметы. Іх знешні выгляд нярэдка перавышаў усё, што да гэтай пары бачылі старажытныя. Першынство сярод дваццаці «банкаў» займела свяцілішча Сіфінаў, пабудаванае ў 525 годзе да н.э. у стылі ранняга іонскага перыяду. У такі спосаб жыхары Сіфнас прынеслі падзяку багам за адкрыццё вялікіх залежаў золата. Франтон свяцілішча аздаблялі карыятыды і рэльефы на міфалагічныя і гістарычныя тэмы, ды захапляўся імі ўжо сам Герадот. Сучасны наведвальнік таксама атрымае асалоду. Фрагменты арыгінальнага дэкору можна пабачыць у дэльфійскім музеі, які папаўняе археалагічны комплекс. Артэфакты, хоць без колішніх фарбаў і пазалоты, уражваюць пластычнай рэальнасцю і жывой энергіяй. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF