Ніва № 03 (3271), 20 cтудзеня 2019 г.

Непрафесійнае мастацтва на юбілейным аглядзе

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў ХХV Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі, які ладзіць Гайнаўскі дом культуры і адкрыццё конкурснай экспазіцыі адбыліся яшчэ ў снежні мінулага года. На мерапрыемства, якое праходзіла ў галерэі і на вялікім калідоры ГДК, прыбылі непрафесійныя мастакі, іх сямейнікі і госці.

Старшы інструктар па справах мастацтва ГДК Зінаіда Якуць адзначыла, што 2018 год з’яўляецца юбілейным годам для гайнаўскага Агляду непрафесійнага мастацтва, які пачалі арганізаваць 25 гадоў таму. Адкрываючы агляд бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак звярнуў увагу на высокі ўзровень прэзентаваных на выставе прац і заахвочваў мастакоў з Гайнаўкі і навакольных мясцовасцей разгортваць свае ўмеласці і прымаць удзел у чарговых аглядах.

— Пачаткі Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі былі скромныя — удзельнічалі 810 мастакоўаматараў. Мэта агляду — шырокая прэзентацыя аматарскай творчасці і выхоўванне таленавітых у галіне мастацтва асоб. Дзякуючы агляду вядомымі ў Гайнаўскім павеце сталі каля 50 самародных жывапісцаў, рысавальшчыкаў і скульптараў. Нашы непрафесійныя мастакі ствараюць свае работы па прызыве сэрца, цікава пераліваючы на палотны свае ўяўленні аб акружаючым свеце і перш за ўсё карыстаюцца сваім вопытам і тым, што пабачаць на іншых работах. У нашых творцаў ёсць многа цікавых ідэй, а іх працы, выкананыя рознымі тэхнікамі, вылучаюцца формай і зместам. Да юбілейнага агляду (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF