Ніва № 03 (3271), 20 cтудзеня 2019 г.

Вайна вачамі радавога Чырвонай Арміі

Юрка БУЙНЮК

Выдатны беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, таксама салдат часоў Другой сусветнай вайны, прачытаўшы рукапіс кнігі Нікалая Нікуліна «Салдат», напісаў аўтару: «Няпростая гэта кніга. Вы выкінулі з сябе ўсё, прычыненае страшэннай вайной, якая памалу становіцца забытай. Нямнога засталося верных яе страшэннай памяці і тым большая павінна быць удзячнасць для тых, хто намагаецца данесці да нас праўды аб яе. Чытаў я Ваш рукапіс з жалем, што пакуль ён не выдадзены. Але ці можна яго выдаць? Яшчэ нядаўна такія рукапісы не вярталі аўтарам. Траплялі ў КДБ. А сёння каму гэта патрэбнае? Разам з адыходам апошняга — таксама памрэ Праўда. Нашы ветэраны стараюцца перш за ўсё схаваць праўду, заступіць яе апавяданнямі аб тым, якімі яны былі героямі. Яны ўпісваюцца ў раздзьмуты вобраз і не дазваляюць яго разбурыць. Нідзе няма такіх цудоўных ветэранаў, як у нашым радзімым, любімым Савецкім Саюзе».

Аўтар кнігі «Салдат» Нікалай Нікулін яшчэ ў 1975 годзе падчас водпуску на Балтыйскім моры спісаў свае ваенныя ўспаміны. Аднак кніга з’явілася толькі ў 2008 годзе, дарэчы, пасля перакладаў на некалькі моў (польскі выйшаў у 2013 годзе). Пішучы свае ўспаміны, аўтар падкрэсліў, што гэта шчырыя адчуванні радавога салдата, што ва ўспамінах няма ніякага пафасу ў стылі сацыялістычнага рэалізму, такога як напрыклад у Канстанціна Сіманова ці Міхаіла Шолахава, якіх ваенныя раманы гэта звычайная агітацыя за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF