Ніва № 03 (3271), 20 cтудзеня 2019 г.

Рабаванне Чорнай-Вялікай

Віталь ЛУБА

Злом студзеня і лютага ў нашай грамадскасці гэта балючы час памяці пра трагічныя падзеі, якія ў 1946 годзе спасціглі беларускія праваслаўныя вёскі з рук польскага ўзброенага падполля. Семдзесят два гады таму на тэрыторыю тадышняга Бельскага павета з’явіўся атрад, якім камандаваў капітан Рамуальд Райс, псеўданім «Буры». Жаўнеры прыйшлі з паўднёвага напрамку 21 студзеня 1946 года, пераправіўшыся праз раку Нурэц паміж вёскамі Зашкуў (цяпер у гміне Нур) і Вайтковіцы-Дады (зараз у гміне Цехановец). Мэтай іх прыходу на паўднёваўсходнюю Бельшчыну было прадэманстраваць сілу атрада і запалохаць беларускае насельніцтва.

Перад трагічнымі падзеямі, якія пачаліся 28 студзеня ў Лозіцах і закончыліся 2 лютага 1946 года ў Шпаках, Занях і Канцавізне, тры дні раней адбылося рабаванне вёскі Чорная-Вялікая. Напярэдадні грабяжу атрад «Бурага» перамясціўся з вёскі Глоды (гміна Перляева) у раён Дзядковіч, Зарэмбаў і Кажанёўкі, дзе і спыніўся. На другі дзень пасля абеду атрад адправіўся ў суседнюю «рускую» вёску — у Чорную-Вялікую, дзе пераважную колькасць насельніцтва складалі праваслаўныя (паводле перапісу насельніцтва 1921 г. вёска налічвала 343 чалавек, у ліку якіх 301 жыхар складалі праваслаўныя). Распаложаная пры дарозе з Дзядковіч у Гродзіск вёскавуліцоўка цягнецца на адлегласці двух кіламетраў і налічвала тады больш за 70 дамоў. Ад усходу мяжуе з вёскай Зарэмбы, ад захаду — з Александровам.

* * (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF