Ніва № 03 (3271), 20 cтудзеня 2019 г.
Тры пакаленні ў адной прыгожай традыцыіУршуля ШУБЗДАКаля трыста чалавек выспявала са сцэны добрую навіну аб нараджэнні Хрыстовым. Дваццаць два калектывы з цэлага Падляшша сустрэлася на супольным калядаванні. Васямнаццаты раз у Беластоку прайшло мерапрыемства «Гвязда і калядка». На сцэне гарнізоннага клуба ў Беластоку прэзентаваліся каляднікі ад дашкольнага ўзросту па самых пажылых выканаўцаў. Гэтае мерапрыемства спалучае пакаленні ў адной прыгожай традыцыі. — Пачынаецца асаблівае, вельмі важнае мерапрыемства, — сказаў у прывітальным слове віцэстаршыня БГКТ Васіль Сегень. — Асаблівае тым, што яно звязанае з пэўным пачаткам — з пачаткам Новага года, са святам Раства Хрыстовага, з нараджэннем Усявышняга, што для кожнага хрысціяніна, кожнага чалавека нясе новыя мары, новы пачатак — сімвалічны пачатак нашага чалавечага жыцця. На ХХ Фестываль «Гвязда і калядка», які прайшоў 13 студзеня, удзельнікі з’ехалі з усяго ваяводства, між іншым, Гайнаўкі, Бельска, Нарвы, Гарадка ці Маліннік. Людміла Сегень, настаўніца беларускай мовы з пачатковай школы імя свсв. Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку падрыхтавала дзяцей, якія не толькі заспявалі калядкі, але таксама паказалі кароткую пастаноўку пра свята Ражджаства. — Вучні любяць святочны перыяд і таксама любяць спяваць калядкі. Яны апошнім часам толькі гэтым займаліся. Клапаціліся як апрануцца, каб паказаць постаць, якую граюць. Вельмі ахвотна рыхтаваліся, нават за вушы не адцягнуць! Гледзячы на (...) |