Ніва № 03 (3271), 20 cтудзеня 2019 г.

У дарозе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На чыгуначны прыпынак БеластокСтадыён дабіраюся спешна ў суботу, напярэдадні каляд, у яшчэ цёмную раніцу цераз свежанькі снег, які яшчэ не згорнуты з тратуараў. Заходжу каля трох мінут да прапіснога адпраўлення цягніка ў напрамку Чаромхі. Мінае больш хвілін, цягнік той не падае духу, але ў, здаецца, непраезным месцы паказваецца аўтобус, якому ў гэтую раніцу даручана сыграць ролю поезда. Гэтак бывала, калі на лініі паміж Беластокам і Бельскам клалі новае чыгуначнае палатно і новыя рэйкі. Тады быў спецыяльны расклад і вызначаны адмысловы маршрут, па якім тады і курсіравалі тыя заменнікі рэйкабусаў. І тады пасажыры ведалі, дзе і калі чакаць свайго транспарту. А зараз, калі ўжо салідна ляжаць новыя пуці, такі ход чыгуначнага транспарту з’яўляецца непрыемнай нечаканасцю для пасажыраў.

Ну, едзем далей. У салоне таго аўтобуса заняў я месца амаль зараз за кандуктарам, які аказаўся даволі гаваркім з пасажырамі чалавекам. І вось ён і патлумачыў, чаму такая нечаканая змена так табару, як і трасы. Трасы, бо ж вядома, што звычайны аўтобус па рэйках не паедзе. Але вось з табарам у нас клопат — яго не хапае. Нашы ўлады рашылі пусціць цягнікі ў Коўна і дзеля гэтага на мясцовы табар зваліліся дадатковыя задачы. Таго табару можа хапіла б на ўсе чыгуначныя курсы, адно бяда, што пяць складаў паламаныя, ужо палову года знаходзяцца ў рамонтным дэпо ў МінскуМазавецкім і там каля тых нашых цягнікоў, як гэта гаворыцца, і кот не валяўся — ніхто (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF