Ніва № 03 (3271), 20 cтудзеня 2019 г.

Без свінні і дзіка ў іхнім годзе

Яўген ВАПА

Пачатак года заўсёды прыносіць павышаную цікавасць да таго, якімі будуць чарговыя трыста шэсцьдзясят пяць дзён каляндарнага кругазвароту. Некаторыя прачытваюць усе гараскопы, іншыя нават наведваюць варажбітоў, каб тыя хаця крыху раскрылі таямніцу будучых дзён. Ва ўсім свеце цікавяцца яшчэ, які звер у гэтым годзе з’явіцца ў кітайскім календары пасля адыходзячага ўжо неўзабаве года сабакі. Новы год у кітайскім календары паводле месячнага цыкла пачнецца 5 лютага 2019 года, а закончыцца 24 студзеня 2020 года. І будзе гэта год свінні (дзіка). Колерам дамінуючым будзе рыжы, а стыхіяй — Зямля. Папярэднія гады свінні мелі месца ў 1923, 1935, 1947, 1959, 1971, 1983, 1995 і 2007 гадах. Адным словам, кожныя дванаццаць гадоў такі год паўтараецца. Як няцяжка палічыць, чарговы такі год будзе ў 2031 годзе. Паводле кітайцаў год свінні — гэта час летуценнікаў і тых, хто хоча дасягнуць поспеху. Гэта час карыстання ў жыцці з таго, што найлепшае, і засяроджанасці на духоўных прыемнасцях. Дамінуючай будзе любоў да свабоды і прыгажосці. Гэта час вечнага аптымізму з лозунгам: не сумуй, будзь шчаслівым. Гэта таксама час талерантнасці, спачування і шчодрасці. Негатывам можа быць упушчэнне кантролю над нашымі страсцямі. Апошнім са знакаў кітайскага календара ёсць сімвал завяршэння пачатых спраў. Гэта таксама час гарманічнага спакою. Таму ўсіх, хто народжаны ў гадах гэтага знака, чакае проста паспяховасць, чаго жадаю ўсім нашым чытачам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF