Ніва № 03 (3271), 20 cтудзеня 2019 г.

Самы небяспечны з дэманаў

Міраслаў ГРЫКА

Ёсць нядобра. Ёсць блага. Не было добра на працягу доўгага часу, але на самой справе ніколі не было задобра, каб магло б быць лепш. Палітычная эра «цёплай вады ў кране» з’яўляецца самым балючым прыкладам. На самой справе тады было горш, чым было проста дрэнна. Менавіта ў той час пачала развівацца польская хвароба. І не быў гэта грып...

Штораз большы лік фрустратаў, гарцуючых сярод белага дня з цесакамі, мачэтэ і нажамі ў руках, якіх мы не ўспрымалі ўсур’ёз, лічыўшы іх сацыяпатычныя паводзіны экзатычнымі і выпадковымі. Як ультраскія бітвы на жалезіва і шрубы перад бездапаможнымі вачыма паліцыі, усё ж на перыферыі грамадскага жыцця. Абмінаючы непасрэдныя ахвяры, пахвастаныя нажамі або друкамі, таксама сярод пастаронніх мінакоў, як актыўных удзельнікаў племянных войнаў, сярод грамадства звычайна разглядаліся крыху віртуальна, як імглістыя факты не пранікаючыя, аднак, у перажываную тут і цяпер рэчаіснасць. Ці спроба зарэзання спрыяючага Грамадзянскай платформе прэзідэнта Гданьска, Паўла Адамовіча, якая больш асацыюецца з публічнай экзекуцыяй, чым з актам адчаю, загаіць сацыяльную ці, магчыма, палітычную глухату? «Ало, ало! — крычаў са сцэны ўзброены ў дэсантны нож зладзюга, які наважыўся на асобу прэзідэнта. — Мяне завуць Стэфан В., я сядзеў, невінаватым, у турме (...). Грамадзянская платформа мучыла мяне, таму загінуў Адамовіч!» — крычаў ён, дарэчы, згодна з духам крыміналізацыйнага аповеду, прынятага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF