Ніва № 03 (3271), 20 cтудзеня 2019 г.

Навагодні падарунак 2019

Віктар САЗОНАЎ

Ад Новага года да Старога Новага года цэлых два тыдні. А можа ўсяго два. Гэта як хто лічыць. Таксама як з той шклянкай, якая для адных напалову поўная, а для другіх напалову пустая. І нават калі тая шклянка — навагодні падарунак, усё адно філасофскі складнік застаецца, бо гэта прэзент зусім іншага кшталту. І яшчэ трэба падумаць, браць яго, ці не.

Ёсць і трэцяя катэгорыя людзей, якім больш важна не колькі там наліта ў той шклянцы, ці колькі там недаліта, а важна для іх, што там наліта, бо ў цяперашні час па знешнім выглядзе або паху вызначыць змесціва амаль нерэальна. Такі вось падманны час прыйшоў, што падробка ўжо таксама лічыцца легальным прадуктам.

Да чаго гэта я вяду? Ды да навагодніх падарункаў, канешне ж. Да падарункаў ад беларускай улады свайму народу. Беларусы прывыклі, што на Новы год прэзенты ім гарантаваныя, ды такія, якія выклікаюць бурныя эмоцыі. А што нашае жыццё? Ну, канешне ж, эмоцыі! Якія эмоцыі, такое і жыццё.

Кожны новы год эмоцыі зашкальваюць. Ці курс рубля зваліцца ніжэй плінтуса, ці цэны на паслугі вырастуць, ці і тое, і другое... Ну а гэтым разам варыянт трэці. І незразумела, што там наліта ў той шклянцы. Хоць пахне як звычайна, ды і на выгляд ужо звыклае нешта, а вось пра змесціва адны дагадкі.

Ну з’ездзіў перад Новым годам беларускі кіраўнік у Маскву па падарункі для беларускага народа, ці па што яшчэ там. Сказаць цяжка па што. Да канца не рассакрэцілі. Ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF