Ніва № 02 (3270), 13 cтудзеня 2019 г.

Вечная бежанка

Надзея КАРЧЭЎСКАЯ

Учас першай вайны мая мама Аня мела 12 гадоў. Разам з усёй сям’ёй выехалі яны на Галіцыю, як бежанцы. Падчас дарогі памёр тата і там, дзе памёр — яго і пахавалі. Калі заехалі на месца, памерла і мама. Засталося шасцёра дзяцей — чатырох сыноў і дзве дачкі — дзевяцігадовая Паранька і мая мама Аня. Двух братоў ужо былі жанатымі, і ні адзін не хацеў апекавацца сястрычкамі, бо і самім было цяжка ўтрымацца на чужыне, прытым у час вайны. Але самаўрад у гэтай мясцовасці рашыў, каб дзяўчаткамі заняліся людзі. На вясковым сходзе адна багатая пані сказала, што возьме гэтых сіротак да сябе, каб іх не раздзяляць. Падпісала дакументы і забрала дзяўчатак да сябе дадому. Мела яна двое малых дзяцей. Прынесла бярозавую галінку і павесіла на сцяне, сказаўшы малым, што маюць слухацца няні Ані, а калі будуць непаслухмяныя, нянечка можа гэтай розачкай ударыць ім па ножках. Гэтая галінка гэта дух святы — «адвучыць ад злосці, не паломіць косці»! Дзеці паўтарылі гэты вершык і вельмі слухалі няню. Гаспадыня была багатая і вельмі добрая. Аня занялася малечамі, а Паранька паліла ў печах пачкаванай саломай, бо ў гэтай мясцовасці не было лесу. Пані з мужам часта выязджалі дарожкай у госці, запрашалі таксама гасцей дахаты. Мелі добрага кухара, які смачна варыў, а кожны трэці дзень пёк хлеб. Аня падрастала, і кухар прасіў у яе дапамогі, бо яму было цяжка. Пані была задаволеная, што Аня яму дапамагае і ўмее ўсё зрабіць. Тады Паранька занялася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF