Ніва № 02 (3270), 13 cтудзеня 2019 г.

Вакзал

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пры маёй памяці аўтобусны вакзал у Беластоку двойчы мяняў сваё месца: недзе ў 1980-х гадах перабраўся з вуліцы Юравецкай у суседства чыгуначнага вакзала, а ў мінулым годзе перабраўся ў амаль тое ж самае месца. А вось чыгуначны вакзал здаецца стаяць непарушна і спрадвечна ў адным месцы. Праўда, пры той жа маёй памяці цалкам нядаўна прайшоў ён грунтоўны рамонт, а вось зноў ён у стане яшчэ больш грунтоўнага рамонту. Магчыма, што яго, як і суседні аўтобусны вакзал, раскідалі б, як рэлікт царскага, чужога, часу, калі б не тое, што ён у не надта даўнім рэйтынгу быў ацэнены найпрыгажэйшым у Польшчы, пакідаючы за сабою люблінскі і чанстахоўскі вакзалы...

З часу, калі Беласток стаў сядзібай гетмана Браніцкага ў XVIII стагоддзі, задзейнічала тут першая ўстанова публічнай камунікацыі, якой была колішняя пошта. У Беластоку ў якасці пасажырскага сродка дзейнічала яна да другой паловы ХІХ стагоддзя. Паштовая ўстанова займала месца ў трохпавярховым доме ў цяперашнім Рынку Касцюшкі; пры ёй была гасцініца ды стайня, у якой было 18 коней. Паштовая лінія, як нядаўна на гэтых старонках згадвалася, пралягала між Вільняй і Варшавай, а бліжэйшымі падобнымі паштовымі станцыямі былі Букшталь і Войшкі.

ХІХ стагоддзе, названае векам пары, прывяло ў Беласток новы сродак камунікацыі — чыгунку. Была гэта лінія, якая спалучыла сталіцу царскай імперыі Пецярбург са сталіцай намінальнага тады Каралеўства Польскага Варшавай. Першыя планы пракладкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF