Ніва № 02 (3270), 13 cтудзеня 2019 г.

Беларускі запавет

Яўген ВАПА

— О вось яно! — і прытым падняты палец угару з галавой таксама павернутай у тым жа напрамку. Да гэтага шырокая ўсмешка і ... вобраз Юрыя Туронка ўсплывае перад маімі вачыма. Такім запамятаўся мне Спадар Юры з нашых шматгадовых і шматгадзінных сустрэч у студэнцкія варшаўскія дні. Такім эмацыянальным і ўспыхлівым быў асабліва ў час абмяркоўвання чарговых, крутых дарог беларускай гісторыі і палітыкі, асабліва ў дваццатым стагоддзі. Калі нехта пісаў ці выказваў звычайную лухту ў гэтай справе, Ягоны твар мяняўся навідавоку. Выказваючы сакраментальную фразу «О не, не», крывіўся, моршчыў твар і прытым абавязкова круціў галавою на знак нязгоды з выказаным ці пачутым. Да гэтага папяроска, кураная толькі ў для сябе адметны спосаб. Прытым заўсёды элегантна апрануты ў пінжак пад гальштукам, у світары ці безрукаўніку. Да гэтага зімою паліто і капялюш. Англійскі джэнтльмен, беларускі інтэлігент у польскай сталіцы. Для значнай, дзявочай часткі нашага пакалення, здаецца, быў узорам мужчынскасці. Прытым трэба адзначыць, што Юры Туронак, апрача сваёй гістарычнай любові, вельмі моцна любіў і адчуваў беларускую паэзію. Менавіта Ён з’яўляецца рэдактарам першага зборніка паэзіі Надзеі Артымовіч «Роздумы».

Халодны і разважлівы ў працы з дакументамі і пісанымі тэкстамі ў час непасрэдных сустрэч кіпеў ад эмоцый над чарговымі сваімі расследаваннямі і роздумамі. Як жыць, дык жыць для Беларусі, — паўтару за класікам. Гэта бачылася і адчувалася з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF