Ніва № 02 (3270), 13 cтудзеня 2019 г.

Жывіць людзей не бульба...

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Зайшоў я 1 студзеня, адразу ў першы дзень Новага года, у адзін з гарадзенскіх супермаркетаў. Зайшоў як у музей — так ціха, наведнікаў мала, ля кожнай паліцы можна спыняцца як ля палотнаў карціннай галерэі. І не дзіва — людзі яшчэ адаспацца не паспелі пасля бурлівай навагодняй ночы. Бальшыня ў нас па звыклай завядзёнцы аддаецца ў гэтую навагоднюю ноч Бахусу і абжорству напоўніцу, таму не дзіва, што 1 студзеня народ выпаўзае на вуліцу толькі пад вечар. Да ўсяго многія сустракалі 2019 год як мінімум тры разы. Першы раз паводле ні то беларускага, ні то маскоўскага часу — людзі дагэтуль дыскутуюць пра гэта ў сацыяльных сетках. Другі раз паводле паўночных і паўднёвых суседзяў — па літоўскіх і ўкраінскіх гадзінніках. Ну і нарэшце па польскаеўрапейскім часе. Так што дзівіцца малаколькаснасці людзей зранку на вуліцах і ў маркеце асабліва не выпадала. А тут яшчэ надвор’е выдалася зусім „нялётнае” і незімовае.

На паліцах сучасных супермаркетаў ёсць усё. Можа таму і Новы год успрымаецца не так ярка як у дзяцінстве, ці маладосці. Бо пры Савецкім Саюзе 31 снежня было адметным яшчэ тым, што ў навагодні вечар можна было выпіць і з’есці тое, чаго не было пераважную частку года ні ў крамах, ні на стале грамадзян адной шостай часткі планеты. У СССРы, пра які так любяць настальгаваць крывадушнікі і асобы без глуздоў у галаве, крамы былі амаль пустымі, часам у іх не было нічога акрамя кількі ў тамаце, плаўленых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF