Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

«Бязмежжа» — біяграфічная з’ява! Новае Ляўкова 1416.12.2018

Ганны КАНДРАЦЮК

«Бязмежжа» — рэдкая нагода для абмеркавання новых з’яў і пошукаў у беларускай літаратуры па абодвух баках мяжы. Гэтыя дзве родныя літаратуры ідуць асобнымі шляхамі і толькі зрэдку іх дарогі перасякаюцца. Аўтары Падляшша ад пачатку прысуджаны на свае сілы і сродкі. Раней адштурхвала камуністычная ідэалогія, якая імкнулася падпарадкаваць сабе літаратурны працэс. Тыя ідэалагічныя творы, які з’явіліся ў шасцідзясятых і сямідзясятых гадах і ў нас, сёння сарамлівая, прыхаваная тэма. Беларускападляшскія аўтары ад пачатку краналі патрыятычныя і асабістаэкзістэнцыяльныя тэмы. Узоры ў вялікай меры чэрпалі з польскай і еўрапейскай (у тым ліку рускай) літаратуры. Так засталося па сённяшні дзень. Тым не менш рэдкія кантакты з Мінскам — надта важныя і прэстыжныя для нашых аўтараў. Іх заўсёды недастаткова...

Што тады спрацоўвае на рэальную ізаляванасць?

На гэтае пытанне адказаў Ціхан Чарнякевіч, які прааналізаваў школьныя падручнікі ад пятага па дзясяты класы ў Рэспубліцы Беларусь. Там беларусы замежжа не існуюць як нацыянальная меншасць. Усе замежнікі — цьмяная дыяспара, людзі, якія па розных прычынах з’ехалі з Беларусі. Аўтары падручнікаў характарызуюць іх адмоўна, называючы «беспрытульнымі бадзягамі», «служкамі чужых інтарэсаў»...

Беларусы Польшчы згадваюцца ўсяго адзін раз у падручніку па геаграфіі. Яны, паводле аўтараў, дыяспара, тобок людзі, якія калісь з’ехалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF