Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

За суткі пакінулі хутар Лявіцкія

Сяргей ЧЫГРЫН

Марыя Адамаўна Райдзюк жыла ў вёсцы Лявонавічы на Дзятлаўшчыне. Але цяпер у старэйшай дачкі Ганны ў вёсцы Драбавічы. Калі са Слоніма ехаць на Дзятлава, то гэта вёска адразу пачынаецца за пасёлкам Казлоўшчына, а гэта 25 кіламетраў ад Слоніма і 20 ад Дзятлава. У вялікім доме сярод сваіх родных прытулілася і Марыя Адамаўна, хаця сумуе па Лявонавічах і часта ўспамінае хутар Лявіцкія Юхнавецкага сельскага савета Заблудаўскага раёна. У адным з пакояў дома вісіць у рамцы вялікі здымак яе сям’і. Там Марыя маленькая трымае ў руках мячык, а побач — брат, сястра, мама і тата. Здымак быў зроблены ў Беластоку ў 1937 годзе.

Дзявочае прозвішча спадарыні Марыі — Верамчук. Нарадзілася яна на хутары Лявіцкія ў 1934 годзе. Яе бацькі — Адам Іванавіч і Агафія Міхайлаўна Верамчукі былі родам з Беласточчыны. Бацька скончыў чатыры класы, шмат у чым разбіраўся, да апошніх дзён заставаўся даволі адукаваным чалавекам і паважаным не толькі ў Лявіцкіх, але і ў навакольных вёсках і хутарах. Яго вяскоўцы восенню 1939 года аднагалосна абралі дэлегатам на Народны сход Заходняй Беларусі.

У сям’і Верамчукоў было трое дзяцей: сын Мікалай і тры дачкі — Софія, Яўгенія і Марыя. Сын Мікалай і дачка Яўгенія ўжо памерлі, жывуць Марыя на Дзятлаўшчыне і Софія ў Мінску.

Па ўспамінах Марыі Райдзюк (Верамчук), калі пачалася Другая сусветная вайна і дайшла яна да іх хутара, аднойчы немцы прыйшлі на хутар і пачалі арыштоўваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF