Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

Віскулі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сарокаварона кашку варыла, дзетак карміла; гэтаму дала, гэтаму дала, а гэтаму не дала, — так гаворыць папулярная дзіцячая забаўлянка. Прывучае яна малы народ да спелага жыцця, дзе нешта даюць, дзеляць між сваімі дзеткамі бацькісароківароны. Вось і „бацька народаў”, Іосіф Вісарыёнавіч Джугашвілі, які карыстаўся рэвалюцыйным прозвішчам Сталін, падзяліў паміж сваімі народамі выдзеленую яму іншымі сарокаміваронамі тэрыторыю разам з яе насельніцтвам.

Вось і ў нас пралягла мяжа з добрай ласкі „вялікага Іосіфа”. Падзяліла яна і Белавежскую пушчу. Як з усімі дзяльбамі бывае, падзяліла тая мяжа не пароўну, пакідаючы Белавежу з яе вакзаламі і ўсялякімі іншымі важнымі аздабленнямі на нашым, польскім баку. А сабе Сталін узяў маленька, сціпленька, так жа як і на свой мундзір не чапляў ён амаль ніякіх аздабленняў. Чаму так сталася, дакладна невядома і ўсялякія заўзятары гісторыі толькі здагадваюцца, толькі здагадваюцца...

На падмену Сталіну ў яго цяжкай працы па дзяльбе, па дыстрыбуцыі шостай ці трэцяй часткі зямной сушы, ступіў Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў. Характарам ён быў крышку іншы чым Сталін: такі характар таксама дастаўся яму ў выніку нейкай ці то генетычнай, ці іншай дзяльбы. Паколькі Сталін амаль увесь час праводзіў у сваім бюро, ці сваім палітбюро, то ўжо Мікіта Сяргеевіч любіў пагуляць на прыродзе. У час гасціны Хрушчова ў Югаславіі, бадай у 1956 годзе, тамашні дзялок — мабыць апошняе слова выводзіцца ад слова „дзяліць” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF