Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

Нядзеля ў Беластоку

Юрка БУЙНЮК

У нядзельную раніцу шэрага пахмурнага снежня Янку не хацелася ўставаць, але жонка, якая яго разбудзіла, заявіла, што мае паўгадзіны на тое, каб выпіць каву, з’есці сняданак і пайсці ў царкву.

— Як хочаш, але не буду чакаць цябе.

Янка дасканала ведаў, што яго прыгожая, разумная жонка як заўсёды падумала аб усім. На стале чакала пахучая кава, духмяныя піражкі з сасіскамі, якія ён усе з’еў, затым апрануў новы касцюм, чаравікі, паліто і шапку.

Традыцыйна кожную нядзелю ішлі моўчкі ў царкву. Уваходзячы ў царкву, прапусціў першай жонку, а пасля Сціплую Адвакат — зямлячку, якая стрыманай усмешкай прывіталася з ім. Жонка пайшла купляць свечкі, а ён стаяў у доўгай чарзе да іконы. Пасля жонка далучыла да яго і стала перад ім. Калі пакланіліся і пацалавалі ікону, жонка пайшла ставіць свечкі, а яго позірк мінуўся з Праваслаўнай Студэнткай, якая паслала яму спакуслівы позірк з нясмелай усмешкай. Ён дасканала ведаў, што гэта значыць, паколькі ад гэтых нясмелых усмешак пачыналіся тысячы нявінных фліртаў, пра якія ведала яго жонка, але гэтым разам яна гэтага не бачыла. Ідучы на месца, дзе стаяць, падаў руку Мікалаю Гушчыку, ягонаму найлепшаму сябру з Аб’яднання апошніх магікан. Стаў пару метраў ад Праваслаўнай Студэнткі, углядаючыся ў яе зграбны стан. Вока Янкі перанеслася на алтар, дзе Вождь Народов — настаяцель храма айцец Аляксандр Шэшка ўзносіў высока рукі, а разам свой высокі тэнар. Янка думаў, што сёння не пойдзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF