Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

Каляды ў Тапарках

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Віталем СОХАМ, 1949 года нараджэння з Тапаркоў.

— Як Вы запамяталі Каляды перыяду свайго дзяцінства?

— Дзень перад калядой (вігіліяй), бацька ішоў у хлявы і вытрасаў салому з сеннікоў. У нашай хаце былі два такія ложкі з сеннікамі. Напіхалі свежай саломай, а маці льняной ніткай зашывала сяннік. А як пахацела саломай у хаце! Спалі на саломе, а падушкі былі з курынага пер’я, бо гусінае пер’е было для нарыхтоўкі дочкам пасагу. А мне мама не паспела зрабіць пасцелі, бо памерла 25 студзеня 1982 года, а бацька 15 ліпеня 1985 года. Страў на куццю рыхтавалася многа. Трэба было прынесці ў хату снапок жыта і паставіць у куце.

(Сноп буйнога калосся, які яшчэ дзенідзе заносяць у хату, абазначае, што Бог нарадзіўся ў Віфлееме — горадзе хлеба, а таксама што Бог становіцца не толькі чалавекам, але і хлебам. Абрад гэты змяшчае ў сабе глыбокі сэнс, сведчыць пра важнасць хлеба ў нашай культуры. Таму трэба прывіваць нашым нашчадкам пашану да хлеба нашага штодзённага — М. М.)

Пад абрус клалі сена, а да таго ж яшчэ клалі капічку сена пад стол. (Сена нагадвае нам убоства віфлеемскай пячоры і Марыі, якая паклала народжанае Дзіцятка на сена ў яслях — М. М.)

Бывала, што акурат на Руздво і авечкі каціліся; у хляве было невыносна холадна. Тады забіралі авечку ў хату „пад стол”. Так было! Некалькі дзён авечка з ягнятамі была ў хаце.

— Былі падарункі?

— Не было.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF