Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

Грузія — мая любоў (заканчэнне)

Мікола ВАЎРАНЮК

Zasiedliśmy przy stole nad kawałkami słoniny (teraz zacząłem się zastanawiać, co na Boga działo się z resztą zabitej świni) i kubkami z czaczą (...) Tony Anderson, Proch i chleb. Wędrówki przez góry Gruzji.

Англійскі пісьменнік і падарожнік хадзіў па гарах Грузіі ў бурныя і бедныя 1990ыя. Сустрэчныя пастухі і жыхары горных вёсак частавалі яго чым мелі, найчасцей сырам і салам. А канкрэтна пра гэтае сціплае застолле пісаў яшчэ і ў злосці, бо ягоную кампанію ноччу напалі сваны, парэзалі палаткі і — пагражаючы нажамі ды пісталетамі — абакралі. Гэта быў, дарэчы, адзіны такі выпадак, які з ім здарыўся, а час на Каўказе быў вельмі неспакойны.

Мы па Грузіі ездзілі дваццаць гадоў пазней і магу з поўнай адказнасцю запэўніць, што на падкантрольнай Тбілісі тэрыторыі (памятайма, што чвэрць Грузіі адарвала Расія і стварыла там непрызнаныя практычна нікім кішэнныя дзяржавы: Абхазію і Паўднёвую Асецію) бяспечна. Нягледзячы на тое, што, па еўрапейскіх мерках, гэта надалей небагатая краіна, то чым як чым, але кухняй можа паспяхова спаборнічаць з Францыяй, Італіяй ці Тайландам. У адрозненні ад Тоні Андэрсана, сала — хаця ў прынцыпе мы былі б не супраць — нам там есці не прыйшлося. Затое чачу, тобок пякучую вінаградную самагонку, пакаштавалі некалькі разоў з прыемнасю. Бывае, што сустракаюць ёю гасцей уладальнікі невялікіх сямейных гатэляў.

* * *

Каха, гаспадар пансіёна ў Кутаісі, падвёз нас да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF