Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

Яўрэі і беларусы — нязручныя ў гісторыі сакольскіх мястэчак

Уршуля ШУБЗДА

Размова з Рыгорам Рыжэўскім — аўтарам кніжкі пра гісторыю Сухаволі.

Уршуля Шубзда: — Першы раз Сухаволя ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1599 годзе як вёска, акружаная пушчай. Хаця Сухаволя гэта сёння цэнтр гміны, усётакі доўгі час Хадароўка была больш значным населеным пунктам на гэтай тэрыторыі. Чаму зараз маем вёску Хадароўку і горад Сухаволю?

Рыгор Рыжэўскі: — Так, першыя пісьмовыя крыніцы гавораць нам аб 1599 годзе і гэта дакумент, які не датычыў Сухаволі, але суседняга Краснага Бору, калі яго ўласнік Адам Храптовіч згадвае, што ўжо існуе Сухаволя. Каланізацыя праходзіла па загадзе караля, які будаваў двор і гэты двор вёў каланізацыю тэрыторыі, якая яму падлягала. Былі асобы адказныя за тое, каб тут пасяляліся адпаведныя людзі, каб надзяляць іх зямлёй. Пазней гэтыя людзі мелі свае абавязкі адносна двара — напрыклад, плацілі падаткі. Першым дваром на тэрыторыі гміны Сухаволя быў двор у Хадароўцы. Вельмі доўга, да канца ХVІІІ стагоддзя, гэтыя землі падлягалі хадароўскаму ключу. Таму першы касцёл быў пабудаваны ў Хадароўцы і першая парафія ўзнікла таксама ў Хадароўцы. У скарачэнні — першым арганізатарам на гэтых землях быў двор у Хадароўцы. Тут, што таксама з’яўляецца цікавінкай, бывалі каранаваныя асобы, напрыклад, Ян ІІІ Сабескі. Гэта быў важны двор і ён ахопліваў землі аж да Бобры.

— Ці пра Сухаволю як горад можна гаварыць з часу, калі там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF