Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

Падляшша ў аб’ектыве

Аляксей МАРОЗ

Выставу здымкаў 14 выпуску Агульнапольскага фатаграфічнага конкурсу імя Віктара Волкава «Падляшша ў аб’ектыве» можна будзе наведваць да восені 2019 года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, які з’яўляецца галоўным арганізатарам фотаконкурсу. Раней станавіўся ён нават міжнародным конкурсам, паколькі прыступалі да яго жыхары Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе да конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» прыступіла 85 асоб, якія прыслалі больш за 230 фатаграфій. Галоўнымі пераможцамі сёлетняга выпуску сталі жыхары нашага ваяводства, але прымалі ў ім удзел, так як і раней, жыхары іншых ваяводстваў. Да конкурсу прыступаюць гайнавяне, а сёлета іх было многа, паколькі ацэньваліся здымкі групы дзетак Прадшколля № 5 у Гайнаўцы.

Мерапрыемства адкрыў 16 снежня 2018 года ў кіназале дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк, а члены журы Яраслаў Хыра і Міхал Косць падвялі вынікі конкурсу, арганізаванага пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства і бургамістра Гайнаўкі. Дырэктар Тамаш Ціханюк, Агнешка Ціханюк і прадстаўнікі камісіі ўручылі пераможцам дыпломы і ўзнагароды. Прыбылі на мерапрыемства дырэктар Гайнаўскага дома культуры Расціслаў Кунцэвіч і дырэктар Пачатковай школы № 4 у Гайнаўцы Бажэна Маркевіч, а таксама гайнаўскія дашкольнікі з бацькамі і настаўніцамі. У гэтым годзе першы раз аўтары самых цікавых здымкаў сярод дашкольнікаў Марыя Грыц, Мікола Келбашэўскі, Алівія Мацейчук і Мікола Дружба былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF