Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

Святкуйма, а не наракайма

Яўген ВАПА

Каталіцкія каляды ўжо за намі. У параўнанні з мінулагоднімі, калі тадышняе англійскае надвор’е і зелень травы нагадвалі іншую пару года, то зараз усё прайшло пабожаму. Быў і снег, і невялікі прымаразак, нават сонца ласкава прабілася праз хмаркі. Адным словам не можна было занадта наракаць, бо здаўна відавочна, што нараканне проста стала неад’емнай часткай нашай штодзёншчыны. Як не глянем, вакол нас штодзённа прасоўваюцца акцыі тыпу дзень без машыны, дзень без папяросы, месяц без алкаголю і таму падобнае. А вось я прапаную ўстанавіць дзень без нараканняў — найлепш мінімум раз у тыдні. Дзень без нараканняў можа некаторым удалося б перавесці плаўна ў тыдзень, а нават і больш. Больш радаснага падыходу да жыцця патрабуем мы ўсе, каб не звар’яцець зусім. І не толькі мы самі, але тыя ўсе людзі вакол нас, якія хочуць ці не хочуць, але прымушаны выслухоўваць нашы нараканні. Тупое нараканне проста адрозніваецца ад рэальнай рэфлексіі і крытычнай заўвагі над парадкам гэтага свету. Ведаю такіх людзей, якія як не панаракаюць, то гавораць, што пачалі сябе дрэнна адчуваць. Нараканне — характэрная з’ява ў большых зборышчах людзей, якая даволі часта заканчваецца міжчалавечай агрэсіяй. І то не толькі слоўнай, але часта проста фізічнай. Гаворачы наўпрост, маем дачыненне да класічнага мардабою ў самым лепшым выпадку.

Пішу невыпадкова пра нараканне акурат перад праваслаўнымі калядамі, бо менавіта ў любы святочны перыяд (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF