Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

Метафізіка смаку дзяцінства

Міраслаў ГРЫКА

Сёння мы не ямо, а жарэм — штодзённа мяса, і не толькі на свята далікатэсы, ананасы. Для маладога пакалення гэта норма — яно стомленае ад сытасці. Але чаму гэта таксама ўплывае на старэйшыя пакаленні? У дзяцінстве, а гэта было паўстагоддзя таму, я ніколі не быў галодны. І думаю, што толькі хтосьці па супадзенні неспрыяльных абставін у тагачаснай Польшчы галадаў. У лепшым выпадку, ён можа быў недаеўшы. І менавіта аб гэтым мой фельетон. Аб нядосыці. Не аб перанасычанасці.

Бабулінай картаплянкі з клёцкамі я не любіў. Бедна пасыпанай скварачкамі і кармелізаванай цыбулькай, забеленай малаком ад ранішняга даення, якую бабуля давала на вячэру. Я еў яе трохі, і клаўся спаць з пачуццём ненасычанасці. Але мой стрыечны брат Генё змог выхлебтаць яе дзве ці нават тры міскі. Калі каціўся пасля ў стадолу, дзе летам спалі ўсе дзеці, ён булькатаў, як нахілены гарлач поўны яблычнага віна. Эх, тое бабуліна віно! Мутнае, салодкае і звальваючае з ног. Як свяціліся на яго дзядулевы вочы... Асабліва па нядзелях, пасля вяртання з касцёла. Але для нас, многіх яго ўнукаў, калі мы крыху падраслі, было яно магічнай мікстурай, якая ініцыявала відныя падзеі моладасці і яе першыя канфузы. Ды гэта ўжо іншая гісторыя.

Амаль усе канікулы праводзіў я ў бабулі і дзядулі. У сяле. У палове каталіцкай, у палове праваслаўнай. У цэлым — тутэйшым, супольнамоўным, ні польскім, ні беларускім, проста самасваім. Так як мая сястра і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF