Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

Прадказанне на 2019 год

Віктар САЗОНАЎ

Ох і любяць людзі рабіць прадказанні на наступны год. Дакладней любілі раней. У мінулыя гады ад гэтага занятку іх за вушы нельга было адцягнуць. Як толькі год заканчваўся, то прагнозы на наступны сыпаліся як снег за палярным колам. Іх было столькі, што хапіла б для выкарыстання ў якасці забаўляльнай літаратуры на цэлы наступны год. А якія серыялы можна было б паставіць паводле тых прагнозаў, а якія фантастычныя поўнаметражныя стужкі! Гэта ж гатовыя сцэнарыі.

А вось у канцы гэтага года прадказанняў на наступны не тое што зусім няма, але іх настолькі мала, што складваецца ўражанне нібыта зноў адрадзілася інквізіцыя і ўсіх прадказальнікаў спалілі на цэнтральных плошчах як шарлатанаў. Ну нейкія прагнозы то ёсць. І з большага, чамусьці, яны эканамічнага кшталту. І вельмі такія прадказальныя. Прыкладам, што нафта патаннее, Амерыка пабагацее, Расія паглыбіцца ў санкцыі, Украіна ў карупцыю, Еўропа ў бюракратызацыю, дармаеды не ўратуюць эканоміку Беларусі, запрацуе першы блок Астравецкай атамнай электрастанцыі і яшчэ парутройку настолькі відавочных рэчаў, што пад сумневам толькі Астравецкая АЭС і застаецца. Ну і глабальнае пацяпленне, канешне, хоць гэта не зусім з эканомікай звязана.

Ну а на палітычныя тэмы прадказальнікі са сваімі прагнозамі сталі значна больш асцярожныя, чым у мінулыя гады. Больш не прызначаюць канкрэтную дату імпічменту Дональду Трампу, а наадварот, цяпер ужо гавораць пра яго мажлівы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF