Ніва № 01 (3269), 06 cтудзеня 2019 г.

На Куццю

Міхал МІНЦЭВІЧ

Штогод маем такі вечар, калі ў мільёнах дамоў ва ўсім свеце думкі хрысціян (католікаў два тыдні раней чым праваслаўных) кіруюцца ў Святую Зямлю і Віфлеем, дзе звыш дзвюх тысяч гадоў таму збылася тайна прыходу на свет Збавіцеля — Дзіцяткі Ісуса.

Традыцыя калядных святкаванняў — гэта гісторыя людзей, якія заўсёды цешацца, што Бог з’явіўся між імі. Чакаюць яны першай зоркі на небе — сімвала нараджэння Месіі.

Амаль у кожным доме ўпрыгожваюць ёлку — сімвал райскага дрэва, дрэва жыцця. Калядны стол, сена пад абрусам і дванаццаць страў. Аплатка і куцця — знак Бога, які ёсць хлеб радасці, прымірэння і пажаданняў. Спяваныя калядкі ўводзяць нас у радасць Ражджаства Хрыстова. Збываецца гімн нябеснага воінства „Слава Богу ў вышніх і на зямлі мір, а ў чалавеках прыхільнасць і добрая воля”.

Расказвае Галіна КУЛІК, 1946 года нараджэння з Орлі, родам з Сухініч Сакольскага павета. Успамінае традыцыю свята Каляд з гадоў свайго дзяцінства пры бацьках і ў сваёй сям’і ў Орлі.

Свята Каляд у бацькоўскай сям’і было вельмі традыцыйнае; добра яго помню з дзесяці гадоў. У сям’і было нас пяцёра — чатыры дзяўчыны Надзя, Зося, Антаніна і я ды наймалодшы брат Канстанты. Куццю рыхтавала мама Ніна; бабуля Вольга вельмі коратка жыла пры нас.

З дзіцячых гадоў запамяталася мне наступнае. Дзедка Барыс быў цяжка хворы. Пасля вяртання з бежанства зрабіў сабе такі драўляны вазок для перамяшчэння, бо адняло яму ногі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF