Ніва № 52 (3268), 30 cнежня 2018 г.

«Бязмежжа» — біяграфічная з’ява! Новае Ляўкова 14-16.12.2018

Ганна КАНДРАЦЮК

Сакрат Яновіч усё паўтараў, што беларусы Польшчы — культурны авангард. Мы адзіныя сярод нацыянальных меншасцей стварылі сваю літаратуру. І хоць літаратуру не намажаш на скібку хлеба, — як гаварыў Яновіч, — яна самы трывалы падмурак грамадства. Дзякуючы літаратуры, беларусы Беласточчыны здолелі перасягнуць не толькі межы фальклорнай дэкаратыўнасці. Пісьмовая спадчына нясе з сабой магутную абарончую сілу. Яна трывала фіксуе лёс творцаў і іх герояў, ды як жывы арганізм з’яўляецца рухавіком аднаўлення і крэатыўнасці. Як іначай патлумачыць пробліскі талентаў сярод маладога пакалення ў конкурсе «Дэбют». Як не дзіўна, іх дарога да беларушчыны часта вядзе праз польскую мову і літаратуру.

Першы дзень «Бязмежжа» несумненна належаў паэтэсе Міры Лукшы і яе слаўнаму 60годдзю. Прысутнасць ураджэнкі Нараўчанскай зямлі відавочна адначасова ў беларускай і польскай літаратуры. Беларусаў Падляшша парадавала сёлетняя Літаратурная прэмія прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага, прысвоеная Міры Лукшы напярэдадні 25 Сакавіка за сукупнасць творчых дасягненняў.

На «Бязмежжы» прагучалі жывыя чытанні падборкі яе ранніх і сучасных твораў. Уражлівасць і тэматычны абсяг аўтаркі фарміруецца ў паэтычны круг, які безупынна абрастае новымі пластамі. Паэтычная творчасць Міры Лукшы гэта таксама загваздка і выклік для будучых пакаленняў. У ёй шмат нераскрытых сэнсаў, прадчуванняў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF