Ніва № 52 (3268), 30 cнежня 2018 г.

Лёс праўнучкі генерала Урублеўскага са Смалянога Садка

Сяргей ЧЫГРЫН

Я памятаю гэту жанчыну, бо быў некалькі разоў на яе сустрэчах у Слоніме ў 1990х гадах. Яна сустракалася тады шмат са сваімі землякамі, да яе прыязджалі сябры па сталінскіх лагерах, яна перапісвалася, ёй пастаянна тэлефанавалі журналісты з Беларусі, Польшчы і Расіі. Гэту жанчыну звалі Яўгенія Урублеўская (19231996). У маім Слоніме яна пасялілася ўжо пад старасць. Тут і пражыла апошнія гады, дзе і памерла, і пахавана.

А жыццё Яўгеніі Урублеўскай было цяжкім і пакутлівым. Спачатку тры гады няволі ў гітлераўскіх лагерах і турмах, а потым дзесяць — у сталінскіх. Забралі ў жанчыны здароўе, наздзекаваліся над ёй, атруцілі душу, але яна не здавалася, у меру сваіх сіл пратэставала і змагалася за сябе і за тых, хто цярпеў пакуты разам з ёй. У Інце Яўгенію Урублеўскую пад канец тэрміну зняволення пачалі зваць „бунтаркай Урублеўскай”. У нямецкім канцлагеры Равенсбрук і ў сталінскіх лагерах у самых цяжкіх умовах яна знаходзіла магчымасць увязвацца ў самыя розныя авантуры. Ёй заўсёды хацелася нечага высокага і ідэальнага, справядлівасці і дабра. А іх там было мала. Дзеля гэтага ў 1941 годзе Яўгенія Урублеўская ўступіла ў камсамол, а будучы ў нямецкім палоне — у антыфашысцкую арганізацыю „Чырвоная капэла”, у сталінскіх лагерах арганізавала перасылку лістоў на волю.

У нямецкім канцлагеры Яўгенія Урублеўская пазнаёмілася і пасябравала з жонкай Юліуса Фучыка, у савецкім — з жонкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF