Ніва № 52 (3268), 30 cнежня 2018 г.

Наша памяць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Яраславам ІВАНЮКОМ, старшынёй Фонду Kamunikat.org, сябрам Управы Беларускага гістарычнага таварыства.

— Вы былі ў ліку ініцыятараў праекта „Наша памяць”, які мае ўшанаваць ахвяры пасляваенных злачынстваў на нашым насельніцтве Беласточчыны. Скажыце, калі ласка, што прывяло Вас да гэтай ініцыятывы: нейкая сямейная траўма ад гэтага, вонкавы грамадскі ціск, ці звычайны покліч душы?

— Я запрапанаваў сябрам з Беларускага гістарычнага таварыства ў 2017 годзе ў час нагаша агульнага сходу, каб мы прынялі пастанову якая будзе гаварыць пра тое што трэба правесці інвентарызацыю усіх месцаў памяці і магіл ахвяр, якія загінулі з рук аддзелу Рамуальда Райса, псеўданім „Буры”. Няма тут ніякай сямейнай гісторыі, калі ўжо — то сапраўды такі крык душы, бо і пра грамадскі ціск нельга тут гаварыць. Некалькі гадоў раней Юры Каліна запрапанаваў мне працу разам з ім пры фільме „Сярожа”, прысвечаным Сяргею Нічыпаруку. Там я меў магчымасць бліжэй з гэтай тэмай пазнаёміцаа, хаця ўжо раней ведаў пра гэтыя падзеі, якія адбываліся ў 1946 годзе. І мне падалося гэта вельмі важным, зразумеў, што гэтыя помнікі, месцы памяці, яны ўсе ў не надта добрым стане. Яны былі пастаўлены ў 1960х гадах, яны рассыпаюцца. Таксама некаторыя магілы, дзе мо ўжо няма сем’яў, ніхто імі не апекаваўся, таксама патрабуюць нейкіх дзеянняў дзеля іхняга захавання. Чарговая рэч гэта тое, што па сутнасці невядома было да канца, дзе ўсе гэтыя магілы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF