Ніва № 52 (3268), 30 cнежня 2018 г.

Канчаюцца светы, трывае малітва

Уршуля ШУБЗДА

Прыход у Мастаўлянах — адзін з самых меншых у Польшчы. Прыход гэта 11 вёсак — 103 чалавекі. Але на рамонт царквы ўдалося назбіраць 270 тысяч злотых! Скуль? Магчыма таксама ад пераканання, што трэба клапоціцца пра нешта, што было створанае некалькі стагоддзяў таму. На гэтым таксама ўзрасла царква святога Іаана Багаслова.

Царкоўка ў Мастаўлянах была пабудаваная ў 1861 годзе. З узгорка, на якім стаіць, відаць Свіслач — а за ёй пачынаецца ўжо Беларусь. З перспектывы Мастаўлян яна здаецца закінутая і чужая. Быццам бы не магла існаваць без другой часткі.

— Гляньце, там стаіць памежны стоўп, — паказвае рукой айцец Славамір Якімюк, стоячы пры плябаніі. — Калісьці і гэтыя вёскі за ракой належалі нашаму прыходу.

Аднак і мастаўлянскія належалі іхняму. Зараз пасля вайны, між іншым, Габяты, Баброўнікі, Ярылаўка ці Азяраны апынуліся ў межах СССР. Толькі ў 1948 годзе павялі мяжу па Свіслачы і вёскі вярнуліся ў Польшчу, як і амаль усе іх жыхары. На працягу дзесяцігоддзяў вёскі гэтыя сталі амаль бязлюднымі. Сёння ў некаторых сёлах жывуць дзве асобы.

— Маладых няма. З кожным годам штораз менш людзей, — тлумачыць настаяцель. — Аднаго году глядзіш — дом закрыты, ужо ў наступным з калядою туды не пойдзеш.

Вёска сустракае мёртвай цішынёй. Нікога не відаць на вуліцы ці на панадворках. Ніводных машын. Толькі дагледжаныя прыдарожныя крыжы і каплічкі сведчаць аб прысутнасці людзей. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF