Ніва № 52 (3268), 30 cнежня 2018 г.

Як беларусы і палякі змагаліся за незалежнасць

Аляксей МАРОЗ

Наш беларускі гісторык і грамадскі дзеяч, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, навуковы працаўнік Інстытута гісторыі і палітычных навук Універсітэта ў Беластоку прафесар Алег Латышонак 13 снежня сустрэўся з гайнавянамі ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы і распавёў аб рэчаіснасці, у якой сто гадоў таму Польшча і Беларусь сталі незалежнымі дзяржавамі. Гаварыў аб міжваенным перыядзе, калі Беларусь хутка страціла вольнасць. Асноўная яе тэрыторыя саставіла Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Ажно да 1991 года чакалі беларусы покі Беларусь стала незалежнай краінай. Паколькі спатканне адбывалася якраз 37 гадоў ад увядзення 13 снежня 1981 года ў Народнай Польшчы ваеннага становішча, прафесар Алег Латышонак успамінаў, як гэты дзень і чарговыя месяцы праходзілі ў яго жыцці, ажно да арышту ў красавіку 1982 года, якога паслядоўнасцю было турэмнае зняволенне на восем месяцаў.

На просьбу сабраных Алег Латышонак расказаў, як адбывалася ўвядзенне ваеннага становішча ў Беластоку, дзе ён дзейнічаў у структурах «Салідарнaсці».

— Мая дзейнасць у структурах «Салідарнасці» не была вялікай, а атрымаў ад прэзідэнта РП Кавалерскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы як прадстаўнік беларусаў у Польшчы, якія ўключыліся ў дзейнасць «Салідарнасці». Была яна патрыятычным уздымам і здавалася нам, членам «Салідарнасці», што супольна будзе можна многа зрабіць. Мы, маладыя, хацелі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF