Ніва № 52 (3268), 30 cнежня 2018 г.

Чытайма «Ніву» разам!

Яўген ВАПА

Хто памаленьку, хто з шалёнай хуткасцю, але ўсе завяршаем 2018 год. На мінулыя дні глядзім ужо як на час былых поспехаў, або параз ці клопатаў, што надоўга ўрэзваюцца ў нашы душы і сэрцы. Нягледзячы на індывідуальнасямейны падыход да парадку гэтага свету, ёсць справы і рэчы, якія кранаюць перш за ўсё нас, беларусаў — грамадзян Польшчы, адначасна будучых часткай вялікай, духоўнай агульнабеларускай сям’і. Проста міжвольна ціснецца на вусны адно пытанне: як доўга быць нам сабою ў падляшскаагульнапольскай прасторы? Ці паланізацыя і асіміляцыя з’есць нас як той рак, што з’ядае чалавека? Усе рэкамендуюць хворым, што рак трэба спачатку асвоіць, а потым перамагчы. Ведаю шмат знаёмых, што справіліся з гэтай справай на выдатна, таксама ў вялікім коле нашай ніўскай сям’і. Скажу шчыра, што з вялікай пашанай прыглядаўся я іхнім змаганням за выжыванне. Дарэчы, кожная хвароба можа ні з пушчы, ні з поля аказацца той адзінай, смяротнай. Звычайная прастуда ці зубны боль у любы момант можа прынесці сямейнікам рыданне і развітанне. На працягу апошніх гадоў такія сумныя падзеі мелі месца і ў маім сямейным кругу. А асабістыя, шпітальныя пабыўкі дазволілі мне яшчэ больш адчуць складанасць чалавечага цярпення і выпрабавання. Здаровы не будзе разумець хворага, так як сыты галоднага. Аднак адчуванне цярпення іншых людзей ёсць і павінна быць асновай называння сябе людзьмі.

У перыяд калядных свят важнейшым для нас павінна быць простае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF