Ніва № 52 (3268), 30 cнежня 2018 г.

Гузік ды гаплік

Міраслаў ГРЫКА

Ужо некалькі няладных гадоў Расія тузае Украіну. Нядаўна ўзялася за Беларусь. Ці гэта мае адцягнуць увагу ад таго, што цяпер адбываецца на ўкраінскарасійскай мяжы? А там вельмі кепска. Ці справа ў чымсьці іншым? Разбудоўваючы ваенны патэнцыял да ўзроўню «крытычнай масы», якая, у сваю чаргу, ініцыюе ваенны выбух, Пуцін паранейшаму, здаецца, стараецца пазбегнуць адкрытага ваеннага супрацьстаяння... з Украінай? З Еўропай? Са светам? Перш за ўсё, старанна хаваючы ад міжнароднай грамадскай думкі гатоўнасць дзяржавы да вайны. У той жа час падтрымлівае грамадства ў патрыятызме, які мяжуе з істэрыяй, з чаго можна высноўваць, аднак, што рыхтуе іх ментальна на ролю гарматнага мяса, аднак, што моцна падкрэсліваецца ў мясцовых СМІ, выключна ў мэтах самаабароны. Аднак, пярэднія лініі, нанесеныя на стратэгічных картах Пуціна, расійскія межы паступова рухаюць наперад. Расія неабавязкова вядзе толькі ўзброеныя, хоць напаўяўныя зачэпныя аперацыі ды прытым у самым цэнтры Еўропы, як у выпадку Украіны, але і выкарыстоўвае крывадушную дыпламатыю, змасаваную прапаганду ў цэлым зямным шары, або, як гэта паказвае прыклад лукашэнкаўскай Беларусі, выкарыстоўваючы супраць яе палітычны шантаж і індактрынацыйную дыверсію. Дарэчы, Гітлер ужываў тыя ж метады. Што да Беларусі, то яны праяўляюцца апошнім часам у заявах расійскіх палітыкаў, адназначна намякаючых, што гэтая дзяржава можа разлічваць на далейшую фінансавую падтрымку з Масквы толькі пры ўмове, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF