Ніва № 52 (3268), 30 cнежня 2018 г.

Шэсцьдзясят гадоў з «Нівай». Размова з Уладзімірам Сідаруком з Кузавы

Міра ЛУКША

Міра Лукша: — Шаноўны Уладзімір, Вы адзін з самых першых нашых ніўскіх карэспандэнтаў. Што Вас падштурхнула, каб напісаць у наш тыднёвік? Які гэта быў час і для Вас?

Уладзімір Сідарук: — Не памятаю зараз, які гэта быў год — 1957, ці 1958. У «Зорцы» быў аб’яўлены конкурс на ўспамін аб падзеях з апошняй вайны. Я апісаў сутычку савецкіх партызан з немцамі ў нашым доме, якая здзейснілася 4 лютага 1944 года. Паколькі ў пачатковай школе, а былі гэта гады 19471954 я не навучаўся беларускай мове, а чытаў адно «Ніву», дык першае пасланае ў рэдакцыю пісьмо было блытанінай польскарускіх слоў. У адказ атрымаў паведамленне, што за ўдзел у конкурсе прызначылі мне кніжную ўзнагароду: малдоўскія, як не памыляюся, казкі «Чароўная чаша». Пры тым заклік да супрацоўніцтва з «Нівай». Я ахвотна прыстаў на прапанову. У тым часе ў «Ніве» друкаваўся аповед Аляксандра Амільяновіча «Дэсант „Дальнія”», у якім аўтар апісваў падзею, якая разыгралася ў нашым доме. Я пачаў заглядаць у рэдакцыю. У 1959 годзе быў сталым наведвальнікам. Пазнаёміўся з журналістамі: Міхасём Хмялеўскім, Мацеем Канапацкім, Віктарам Рудчыкам ды галоўным рэдактарам Георгіем Валкавыцкім. Прыпамінаецца мне з таго часу сакратар рэдакцыі Міхал Баравік. У красавіку 1959 года быў надрукаваны мой першы кароценькі допіс «172 зл. у год на газеты і часопісы».

— Як адлюстроўваўся ў карэспандэнцыях і Вашай літаратуры Ваш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF