Ніва № 51 (3267), 23 cнежня 2018 г.

Падляшша і Камянеччына — у пошуках суродзічаў (ч.ІІ)

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я — полячка, — прадставілася на ляту бабулька ў святочнай хустцы. Гэтая інфармацыя апярэдзіла ўсё апошняе: імя і прозвішча, сямейную і грамадскую ролю, гады і хваробы. Усё гэта здавалася дзівосным і адначасова знаёмым. Праўда, у сваіх падляшскіх вандроўках я размаўляла некалькі разоў пасвойму з падляшскімі палякамі.

Тут, у адміраючай вёсцы па беларускім баку Белавежскай пушчы, услед за дэкларацыяй нацыянальнасці, веяла яшчэ настальгіяй па Польшчы. Пенсіянерка Стася Ярмаловіч з Чвіркоў выседжвала на лавачцы, грэючыся ў промнях вераснёвага сонца. За яе спінай бушаваў разнаколерны дыван астраў, вяргінь, аксамітак і папараці. Агародчык і сад — яе радасць і безупынны клопат.

— От, помаленьку доспіваю, — скажа пра сябе жанчына, — сама, одынока, як палець...

Я не мела адвагі спытаць ці ведае яна польскую мову. Народжаная ў 1939 годзе ў прыкардоннай вёсцы, мабыць, не мела магчымасці адукавацца на мове продкаў. Мясцовыя палякі, якія да вайны складалі значную частку насельніцтва Вярховіч, амаль усе з’ехалі ў Польшчу...

— Мой брат жыве ў Чаромсе, — кажа з нейкай радасцю жанчына, — ды ён то праўдзівы паляк... А я такая, як усе.

У апошніх словах таксама луналі ноты настальгіі і страчаныя шансы...

Хоць на першы погляд бабуля цалкам дапасавалася да вонкавага свету. Сёння яна апранулася пасвяточнаму і не пайшла прыбіраць яблыкі ў садку. Праваслаўныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF