Ніва № 51 (3267), 23 cнежня 2018 г.

Колькі ў небе зор

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дагэтуль уяўлялася, што цяжка іх палічыць, але можа ў неадлеглай будучыні іх мірыяды стануць толькі песенным успамінам. Недзе ў палове снежня мелі паказацца на небе падаючыя зоркі ды нейкая камета. На вялікі жаль, у цяперашні час амаль немагчыма іх пабачыць, асабліва з гарадоў, з прычыны забруджання прасторы святлом, якое не дазваляе заглянуць у далёкі космас так, як гэта было яшчэ магчыма ў прэіндустрыяльную эпоху. Прастора ў наш час забруджваецца не толькі матэрыяльнай індустрыяльнай вытворчасцю, але і іншымі прадуктамі сучаснай цывілізацыі, у тым ліку і згаданым святлом.

Асвятленне зараз трэба асацыяваць галоўным чынам з гарадамі. Яшчэ шэсцьдзясят гадоў таму з майго Ляўкова відаць было ў начны час святлісты арэол над гарызонтам з напрамку Гайнаўкі, крыху слабейшы з напрамку адлеглага Беластока і ледзь заўважны арэол з напрамку Бельска. І мірыяды зорак з адлеглага космасу. Сёння ўжо амаль кожная вёска мае свой уласны арэол, сваё ўласнае прадстаўніцтва ў светлавым космасе. А ў нашых гарадах адбываецца нешта накшталт светлавога спаборніцтва — хто ярчэй. І ў гэтай беспамяркоўнай святлавой мітусні губіцца ўся прыгажосць традыцыйнага начнога неба...

Гэта ў нас. А як у шырокім свеце? Удалося мне нядаўна зноў наведацца ў Цюрых, гаспадарчы рухавік Швейцарыі. І там ступіць на Вакзальную вуліцу (Bahnhofstrasse). Гэтая вуліца лічыцца адной з найдаражэйшых у свеце. Кошт гадавога наёму квадратнага метра гандлёвай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF