Ніва № 51 (3267), 23 cнежня 2018 г.

Працаваў вадзіцелем і гаспадаром

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сваё жыццё ўспамінае Міхал КУЛІК, пенсіянер з Орлі, народжаны ў 1938 годзе.

Дзяцінства

Нарадзіўся я ў Малінніках — так запісалі кумы, бо ў сапраўднасці то паміж Пашкоўшчынай і Шарнямі. Бацька Ізідар меў там дзевяць гектараў зямлі, пашы. Пасля ўсё спалілі немцы. На калёнію прыходзілі з лесу партызаны і бесперапынна патрабавалі хлеба, малака. Немец выгнаў усіх з калёніі ў Пашкоўшчыну. Памятаю як вывозілі. Будынкі перанеслі і пабудавалі нанава, далі новы пляц. Але ў Пашкоўшчыне мы доўга не пажылі, бо як немцы адступалі, то падпалілі мясцовасць.

У Орлі

Пасля пажару пераехалі ў Орлю; савецкія салдаты перавезлі самаходам. Нашу сям’ю пасялілі па вуліцы Нарваўскай (цяпер Міцкевіча), дзе зараз пляц Раманюкоў. Там стаяў падвойны дом. Пасля вайны той дом знеслі і прызначылі на святліцу ў Малінніках — так войты „нішчылі” Орлю. А нас перасялілі ў іншы дом, па вуліцы Крывятыцкай.

У нашай сям’і было шасцёра дзяцей; наша мама была другой жонкай бацькі. Першая памерла, пакідаючы двое дзяцей — Яна і Надзю; яны былі старэйшыя за нас і намі апекаваліся: Пятром, мною, Валяй і Зінай, якая нарадзілася ў 1946 годзе ўжо ў Орлі.

Сваіх дзядоў не памятаю. Былі ў бежанстве і не вярнуліся. Вярнулася толькі мама Вольга з сястрою, апошнія паўміралі. Былі ў Адэсе і вяртаючыся на радзіму паміралі.

Школа

У 1944 годзе пайшоў у першы клас. Школа была ў тым будынку, дзе пасля быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF