Ніва № 51 (3267), 23 cнежня 2018 г.

Можа, ужо час на свой парламент?

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

У канцы лістапада і пачатку снежня я пабываў у Фінляндыі. І асабліва ў яе паўночнай частцы, якая называецца Лапландыя. Займае яна плошчу каля 380 000 квадратных кіламетраў — большую, чым Польшча і параўнальную з Нямеччынай. З 1996 года край Лапландыі знаходзіцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Мы жылі ў мясцовасці Леві, але наведалі некалькі іншых месцаў. Першай была мясцовасць Рованіемі.

З Беластока (або Сувалкаў — наш полюс халадэчы) па прамой лініі да Рованіемі каля 1700 км . Гэта ўжо вышэй за паўночны палярны круг. Горад Рованіемі з’яўляецца адміністрацыйнай сталіцай фінскай Лапландыі з 1939 года. Сам горад налічвае 58 000 жыхароў, трохі больш, чым Бельскі павет. Ён мае свой уласны аэрапорт, чыгуначны вакзал і Універсітэт Лапландыі ды і Палітэхніку. Брацкім горадам у Польшчы з’яўляецца Ольштын. Вядома, самы вялікі і самы вядомы атракцыён — Вёска Святога Мікалая — СантаКлаўса. Менавіта тут кожны год алені з СантаКлаўсам санкамі вязуць падарункі ўсім добра выхаваным дзецям у свеце. Увесь свет быў перакананы, што ён проста жыве ў Лапландыі, хоць на працягу многіх стагоддзяў было вядома, што рэальная сталіца біскупа Мікалая была ў Мірах, якія ў цяперашні час знаходзяцца на тэрыторыі Турцыі. Кожны год яго пошта (адрас: СантаКлаўс, Паўночны палярны круг, 96930 Рованіемі, Фінляндыя — Santa Claus, Arctic Circle, 96930 Rovaniemi, Finland)) атрымлівае каля 500 000 лістоў з усяго свету. Ёсць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF