Ніва № 51 (3267), 23 cнежня 2018 г.

Ганна Кандрацюк — «Па Прыпяці па Нобель»

Аляксей МАРОЗ

Прамоцыя выдадзенай Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» кніжкі «Па Прыпяці па Нобель», названай таксама рэпартажам з краіны балот і бурштыну, стала нагодай для сустрэчы яе аўтаркі Ганны Кандрацюк з гайнавянамі, якая адбылася 7 снежня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Выпускніца Гайнаўскага белліцэя і беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, ганаровая сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, журналістка «Нівы» і рэдактарка «Зоркі» Ганна Кандрацюк вядомая як аўтарка рэпартажаў, якія перш за ўсё распавядаюць пра жыццё звычайных людзей.

Спатканне, якое праходзіла ў кіназале Гайнаўскага белмузея ў рамках праекта «Кірыліцай пісанае», адкрыла бібліятэкарка Віялета Андрасюк. Распавяла яна пра госцю як аўтарку рэпартажаў, між іншым, з Падляшша, беларускага і ўкраінскага Палесся ды іншых рэгіёнаў Беларусі. Ганна Кандрацюк — аўтарка кніжак «W stronę Tarasiewicza», «Царская трызна», «Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.», «Białoruś. Miłość i marazm». Выпусціла таксама кампактдыск «Żuryłasie Kateryna» з запісам старадаўніх падляшскіх песень.

— У сваёй кніжцы я пішу пра космас часткі Палесся, распаложанай на Украіне паміж вытокамі Прыпяці і мясцовасцю Нобель. Гэта люстра, у якім бачу наша Падляшша перыяду майго дзяцінства. Я ездзіла на Палессе чатыры гады і, злічыўшы ў цэлае, пабывала там каля сямі месяцаў — так яно мяне захапіла. Люблю сама падарожнічаць, паколькі збіранне матэрыялаў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF