Ніва № 51 (3267), 23 cнежня 2018 г.

Наша памяць

Яўген ВАПА

У час святкавання юбілею Беларускага аб’яднання студэнтаў размовы краналі не толькі ўспамінаў перыяду нашай маладосці, але таксама сённяшняга дня і будучыні. Сустрэча даўно нябачаных сяброў радавала сэрца і душу. На жаль, некаторых з нас няма ўжо ў зямным жыцці. З некаторымі прыходзіцца сустракацца ў прыёмных перад лекарскімі кабінетамі. От, такое, жыццёвае чаргаванне. Былыя басаўцы — людзі розных прафесій і поглядаў, але ў размовах адчувалася вельмі моцная трывога за нашу гістарычную памяць, асабліва пасляваеннага часу. Пасля суботняй сустрэчы ў панядзелак (10 снежня) маглі мы пабачыць у польскім тэлебачанні дыскусію Алега Латышонка і Сяргея Нічыпарука, які страціў зводных братоў з рук жаўнераў атрада Рамуальда Райса «Бурага», з рэжысёркай Евай Шакаліцкай і гістарычным публіцыстам Лешкам Жаброўскім. Выказваліся таксама Тамаш Суліма і Яўген Чыквін. Слухаючы размову, не мог я зразумець проста аднаго: чаму для польскага боку смерць нашых нявінных продкаў не выклікае спагады. Адчалавечанне і дэгуманізацыя сталі проста выяўленчым вобразам ведзенай дыскусіі. І калі польская гістарычная памяць для выклятых жаўнераў захоўвае ўсе эмоцыі і цярпенні, то ў выпадку ахвяр тых жа жаўнераў няма проста звычайнага, хрысціянскага спачування. Магу толькі ўявіць, колькі нерваў і здароўя нашым прадстаўнікам каштаваў візіт у тэлепраграме. Пасля чуліся галасы, што трэба адмаўляцца ад удзелу ў такіх праграмах. Аднак такую прысутнасць у польскай, медыйнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF