Ніва № 51 (3267), 23 cнежня 2018 г.
Карысць з нацыяльных традыцыйВіктар САЗОНАЎКвіток з Гародні да Беластока я ўзяў у сераду. Гэта таму, што ехаць збіраўся ў пятніцу. Хто час ад часу ездзіць у Беласток з Гародні мяне зразумее. Для іншых патлумачу, што ў пятніцу набыць квіток непасрэдна на пятніцу бывае праблематычна. Вельмі шмат суайчыннікаў жадаюць наведаць суседнюю дзяржаву менавіта ў гэты дзень. Ну і ў суботу, канешне ж, калі ў многіх беларусаў афіцыйны выходны. А вось нядзеля, таксама выходны, выпадае з графіку беларускага вандроўніка, які мае візу з ганаровай назвай „па закупы”. З нядаўніх часоў нядзеля стала непрацоўным днём у месцах масавага адпачынку беларусаў у Польшчы, гэта значыць у супер і гіпер і проста маркетах. То чаго туды ездзіць у нядзелю з такой візай? Могуць і завярнуць. А паколькі я назад збіраўся акурат у нядзелю, таму зваротнага квітка адразу не набыў. Ну навошта сябе прывязваць да канкрэтнага часу, калі ў нядзелю аўтобусы з Беластока ў Гародню і так пустыя ездзяць. Маркеты ж не працуюць. Вазьму ў кожную хвіліну, думаю. Ды як толькі сеў у мікрааўтобус, адразу пашкадаваў пра сваю неабачлівасць. Мае суайчыннікі высмеялі мяне за маю непрактычную недасведчанасць ды паведамілі, што акурат гэтая нядзеля ў беластоцкіх маркетах будзе працоўная, і ўсе мае спадарожнікі ўжо маюць квіткі на нядзелю і туды, і назад. А неабачлівым можа і не хапіць. Вось так. Напачатку я ажно адчуў сябе няёмка. Ну як жа так! Я кожны дзень сяджу ў інтэрнэце, цікаўлюся (...) |