Ніва № 51 (3267), 23 cнежня 2018 г.

«Дэбют» ХХІ паказаў патэнцыял

Міра ЛУКША

Конкурс беларускай паэзіі і прозы «Дэбют» абвешчаны быў яшчэ з вясны. У рэдакцыі «Нівы», арганізатара конкурсу, засакрэчаныя тэксты любіцеляў роднага слова чакалі да апошняга дня кастрычніка. Як штогод на падвядзенне конкурсу ў Беластоку (16 снежня) з’ехаліся не толькі самі аўтары, але таксама іхнія бацькі, дзеці, мужы ці жонкі, настаўнікі і сябры. Часам прыязджае цэлы фанклуб — як пераможцы конкурсу ў дарослай катэгорыі Дар’юша Жукоўскага з падваршаўскага Велішэва, лесніка па адукацыі, аматара жывапісу, заснавальніка мастацкай галерэі ў Варшаве, збіраючай працы найсучасных мастакоў, асабліва з Беларусі, якога можна назваць чалавекам рэнесансу — прыехала на завяршэнне «Дэбюту» вялікая група з Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі, адкуль ён родам, былі і яго сябры з пачатковай школы — пасля конкурсу яны гуртом чыталі новы нумар «Нівы» і падсумавалі, што ўсе шляхі вядуць у «Ніву», хай нават праз дваццаць адзін ці больш гадоў.

Удзел у чарговым выпуску «Дэбюту» прыняло 52 літаратараўаматараў з усёй Польшчы, якія прыслалі ў «Ніву» 55 нізак твораў, найбольш паэтычных (па прынамсі тры вершы). Першая група — вучні пачатковых школ і гімназій прыслалі аж 36 канвертаў, тут быў аж 21 дэбютант! Сярод удзельнікаў ІІ групы — вучняў сярэдніх школ (адна вучаніца тэхнікума ветэрынарыі) і дарослых, разам 19 асоб, дэбютантаў было трох. Журы, у якім былі тры члены — старшыня вядомая паэтэса з Бельска Надзея Артымовіч, паэт Юры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF