Ніва № 50 (3266), 16 cнежня 2018 г.

Падляшша і Камянеччына — у пошуках суродзічаў

Ганна КАНДРАЦЮК

— Сёлета ў нас сенакос байкі, — заявіў з гонарам сакратар Вярховіцкага сельсавета.

Ён гаварыў яшчэ пра іншыя дасягненні і нават не падазраваў які наклікаў энтузіязм. Усё з за аднаго слоўца, якое лічаць моўным брэндам Падляшша:

— Дык і ў вас кажуць: байкі, — запыніла я размову, знюхаўшы ў гэтым гістарычнае і ментальнае адзінства з Камянеччынай. Хацелася пра тое пагаварыць. Але мой суразмоўца думаў інакш. Ён ведаў усё напралёт:

— То ж мы калісь жылі пры Польшчы, таму гаворым такія словы, як ваша байкі...

Ну так, постсавецкі чалавек мае гатовы адказ на кожнае пытанне. Хаця ў размове я не карысталася польскай мовай, спадар сакратар, на вока мой аднагодак, чамусьці хацеў бачыць ува мне палячку. Хоць у пэўны момант, ні з пушчы, ні з поля, спытаў: Вы наверно любіце беларускі язык?

Ад непаразумення я адчула сябе здраджанай і прыбітай. Адмаўляцца ад самога сябе і сваёй душы — псіхалагічная катастрофа. Яшчэ больш недарэчнай думкай здалося мне талкаваць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь пра важнасць яго роднай мовы. Спрацавалі непаразуменне і ідэалагічная адчужанасць. Нават тое цудоўнае слоўца байкі, якое прамільгнула між патокам слоў, нічога не памяняла і не прыблізіла. Падляшша і Камянеччыну далей раздзяляў ментальны жалезны кардон.

* * *

Саша прыліп як смала і не хацеў развітацца. Ён прастаяў са мной на прыпынку ў Вярховічах паўтары гадзіны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF