Ніва № 50 (3266), 16 cнежня 2018 г.

Войшкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Здаецца мне — калі я надта не памыляюся — што калісь у „Ніве” пра Войшкі было шмат. А зараз быццам няшмат. Гэта і мая „заслуга”, бо ў ходзе сваіх бадзянняў па нашай Беласточчыне ў Войшках, калі не памыляюся, быў я дагэтуль толькі адзін раз, недзе каля дваццаці гадоў таму. І хаця думка наведаць гэтую мясцовасць заўсёды тлела ў маіх планах, то неяк не было ад яе, тае думкі, вогненнай успышкі. Але ж, у рэшце рэшт трэба — трэба сябе папросту прымусіць.

З’ездзіў я ў Войшкі нядаўненька, у дзень тамашняга свята Арханёла Міхаіла. І ў той святочны дзень было б грэшна займаць людзям галаву сваімі дапытваннямі. Бо дзень Арханёла Міхаіла, гэта асаблівы дзень, адзін з трох на працягу года, калі ў тамашняй капліцы правіцца літургія; яшчэ гэты абрад спраўляецца на Варвару і ў дзень абыходу палёў. А так правяцца там толькі вячэрні ў пяць пасля поўдня ў кожную першую нядзелю месяца.

Сабраўся я ў дарогу ў бадай найбольш неадпаведны момант, у дзень, калі неба зацягнулі шэрыя хмары нагружаныя дакучлівым, хаця памяркоўным ледавітым дажджом. І не з Войшкаў пачаў я сваё падарожжы, але з Рыбал. Так мне акурат склалася ў той дзень, што на рэдкія камунікацыі з Беластока непасрэдна ў Войшкі не ўдалося мне забрацца. З Рыбал у Войшкі не надта далёка — раптам чатыры кіламетры. І дарога тая выходзіць акурат на пачатак, ці — калі глянуць з другога боку — на канец вёскі Войшкі.

Гэты ледавіты дождж не спыніў таго асаблівага паху, які ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF