Ніва № 50 (3266), 16 cнежня 2018 г.

Каляды на Падляшшы

Юрка БУЙНЮК

Ужо ў канцы лістапада адчуваецца, што неўзабаве прыйдзе да нас адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў. Напрыканцы восені ў цэнтры Беластока вечарам і ноччу разгараюцца святочныя лямпачкі. Хаця яшчэ ў хатах няма ёлак, то ў крамах зараней з’яўляюцца ёлачкі, па тэлебачанні і радыё гучаць калядныя рэкламы і несмяротная песня Джорджа Майкла «Last Christmas»... Аднак святочныя лямпачкі, рэкламы ці «Last Christmas» не найважнейшыя. Менавіта ў нас, праваслаўных, у канцы лістапада пачынаецца Піліпаў пост, які ў народзе завуць Піліпаўкай. І хаця людзі гавораць, што гэта лёгкі пост, то святары загадваюць пасціць. Насамрэч кожны пост гэта вельмі добрая душэўная падрыхтоўка на вялікага свята і варта пасціць, вядома, калі нам дазваляюць магчымасці.

СВЯТЫ ПІЛІП

Піліпаў пост пачынаецца прыблізна пасля 2527 лістапада. Прысвечаны ён аднаму з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста — Піліпу. Пра святога Піліпа згадваецца ў Евангеллі тройчы — калі прывёў у апосталы да Хрыста Нафанаіла (Варфаламея), калі Хрыстос накарміў многа народу хлябамі і калі ў час Тайнай Вячэры прасіў Хрыста паказаць яму Айца. У Дзеяннях Апосталаў згадваецца, што пасля Хрыстовага ўзнясення апостал Піліп прапаведаваў Хрыстову Веру ў цяперашняй Галілеі, а пасля ў Грэцыі, а таксамі ў Скіфіі і Фрыгіі. Апостал Піліп быў жанаты і меў чатыры дачкі. У 80 годзе н.э. Піліп за сваё прапаведніцтва веры быў распяты галавой уніз у горадзе ІерапаліФрыгійскім у Малой Азіі. Піліп (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF