Ніва № 50 (3266), 16 cнежня 2018 г.

Грузія — мая любоў (частка 4)

Мікола ВАЎРАНЮК

Za każdym razem, gdy byliśmy w Gruzji, przychodził moment. Kiedy Ania miała dość. — Nie mogę, no kurde, nie mogę, ja już dłużej z nimi nie wytrzymam — zapowietrzała się, mając na myśli bliski naszemu sercu dumny naród gruziński i przede wszystkim jego nienachalny stosunek do punktualności (...) Anna DziewitMeller, Marcin Meller, Gaumardżos. Opowieści z Gruzji.

Вакзал Дзідубе ў Тбілісі кішыць народам. Натоўп носіцца тудысюды, з сумкамі і без, хтосьці подбегам, іншыя вальней. Паміж людзьмі, манеўруючы па калдобінах, у любое свабоднае месца ўплюшчваюцца машыны, большыя і меншыя, легкавыя і бусы. Вакол іх групы мужчын, якія голасам і багатымі жэстамі запаўняюць таксоўкі і маршруткі людзьмі. На першы погляд нагадваюць славутых рыначных рэкеціраў 1990х гадоў, тым не менш сапраўды дапамагаюць разабрацца, куды якая машына едзе (назва канчатковай станцыі за лабавым шклом вельмі часта толькі пагрузінску), паднясуць багаж, пасадзяць на месца.

Найбольш недарэчнае пытанне, якое можаце задаць кіроўцу ці яго памагатым: калі паедзем? Адказ просты: неўзабаве, або калі прыспее час. На практыцы, калі машына запоўніцца пасажырамі. А хто ж можа ведаць, калі гэта будзе?

Варта ведаць цану праезда. І мець адлічаныя грошы. Першы раз у Дзідубе завёз нас Малхаз Чэмія, паказаў адкуль адпраўляюцца маршруткі ў Кутаісі і сказаў, што дарога каштуе сем лары. Тым не менш, я ў Кутаісі спытаў кіроўцу пра цану (у Грузіі прынята (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF