Ніва № 50 (3266), 16 cнежня 2018 г.

Тры культуры — адзін горад

Уршуля ШУБЗДА

Цэнтр трох культур у Сухаволі працуе толькі два месяцы, але ўжо прайшлі тут сустрэчы і выставы, прысвечаныя гісторыі яе жыхароў. Цэнтр створаны, каб захаваць гісторыю католікаў, габрэяў і татар, якія былі гаспадарамі гэтай мясцовасці. Будынак новай культурнай установы ўзнік на месцы старога аўтобуснага вакзала, які палохаў сваім выглядам прыезджых. Зараз на гэтым месцы знаходзіцца важны пункт на культурнай карце Сакольскага павета і Падляшскага ваяводства. «Ніва» размаўляе з працаўніком ЦТК у Сухаволі Давідам Гудэлем.

— Апрача мерапрыемстваў, якія прайшлі ў ЦТК, таксама вы правялі акцыю «Дар для музея». З якім вынікам?

— Дзякуючы гэтай акцыі ўдалося сабраць многа вартасных прадметаў. Сапраўды, мы самі не чакалі такога водгуку жыхароў гміны. Але ў акцыю ўключаліся таксама і асобы з іншых рэгіёнаў Падляшша. Дзякуючы таму ўзніклі тры экспазіцыі, якія прыпамінаюць аб шматкультурнасці гміны. Зараз можам аглядаць і старыя каталіцкія спеўнікі і татарскія малітоўнікі ці яўрэйскія святыя кнігі.

— Менавіта з гэтых спеўнікаў карыстае моладзь, якая прыходзіць у Цэнтр на майстаркласы?

— Так. У гэтых малітоўніках можна знайсці калядныя песні, так званыя «кантычкі» стагадовай даўніны. Нашы каляднікі прыходзяць і вывучаюць гэтыя песні, каб пазней у час святочнага калядавання з гэтымі песнямі наведваць жыхароў гміны.

— А што з мелодыяй?

— Вось менавіта, моладзь вучыцца гэтых песень не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF