Ніва № 50 (3266), 16 cнежня 2018 г.

Бежанства паказана вучнямі

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Гайнаўшчыны летам 1915 года пазней адпраўляліся ў бежанства, чым жыхары суседніх раёнаў і многія з іх вымушаны былі на Піншчыне сысці з дарог, каб прапускаць адступаючыя атрады расійскага войска. Пасля частка з іх не паспела пераправіцца праз рэкі, на якіх зрывалі масты, каб прытармазіць наступ атрадаў нямецкага войска. Хутка аказалася, што нямецкія вайсковыя не такія страшныя, як пра іх раней распавядалі. Дагнаўшы бежанцаў, вярталі іх дамоў разам з дабыткам і нават дапамагалі ў патрэбах. Як гэта адбывалася, расказвалі нашчадкі бежанцаў вернутых дамоў на Пінскіх балотах у фільмавым рэпартажы «Бежанцы. Не бежанцы», які быў запрэзентаваны 29 лістапада ў Гарадской публічнай бібліятэцы імя Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы. Загаловак рэпартажу «Бежанцы. Не бежанцы» дае магчымасць задумацца, ці выезд на Піншчыну быў бежанствам, паколькі нашы жыхары, вернутыя дамоў на Пінскіх балотах, хутка прыязджалі ў родныя хаты, калі тыя не былі спалены. Сабраныя ўбачылі таксама тэатр ценяў «Бежанства. Цені мінуўшчыны» і мультымедыйную прэзентацыю «Дзеці — бежанцы». Усе гэтыя працы выканалі вучні Комплексу прафесійных школ імя Тадэвуша Касцюшкі ў Гайнаўцы пад апекай сваіх настаўнікаў у рамках рэалізавання Гайнаўскім стараствам праекта «Бежанства — гісторыя звычайных людзей».

Сустрэчу адкрыла дырэктар Гарадской публічнай бібліятэкі Ала Грыц, якая прывітала сабраных і паінфармавала пра вялікую ангажаванасць каля сарака (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF