Ніва № 50 (3266), 16 cнежня 2018 г.

БАС — Беларускі астравок свабоды

Яўген ВАПА

Ёсць моманты нашага жыцця, якія са сваімі вобразамі, словамі, колерамі застаюцца з намі назаўсёды. Дарослым час былой маладосці, час студэнцтва, гэта тая беззваротна аджытая Ітака, да якой ніколі ўжо не патрапім. Бо час, як рака, нясе нас усіх на сутык краін жыцця і забыцця. Але заўсёды, пакуль мы зараз і цяпер, кожны з нас у сваім сэрцы і душы захоўвае тыя здарэнні і падзеі, якія з’яўляюцца нашай адзінай і непаўторнай зямной вечнасцю.

Фарміраванне і ўзнікненне беларускага студэнцкага руху на Беласточчыне ў пачатку і цягам васьмідзясятых гадоў гэта не толькі наша індывідуальная памяць, але як аказваецца, гэта ўжо неад’емная частка ўсёй агульнабеларускай, гістарычнай часапрасторы. Ствараючы і абараняючы тады сваё, роднае і дарагое, беларускімі студэнтамі ў Польшчы адбудоўвалася адначасна перарваная, нябачная намі нітка са сваімі папярэднікамі з Беласточчыны, якія на зломе ХІХ і ХХ стагоддзяў будучы студэнтамі Варшаўскага, Пецярбургскага, Маскоўскага ці потым Віленскага ці Пражскага ўніверсітэтаў, нягледзячы таксама на неспрыяльныя сацыяльнапалітычныя перашкоды, сваё жыццё і мары прысвячалі беларускай справе ў самых розных самаарганізацыйных формах. З усіх тых мараў і дзеянняў выспявала паступова ідэя незалежнасці і самастойнасці беларускага народа як роўнага паміж іншымі суседскімі нацыямі.

У выпадку нашага падляшскага, беларускага студэнцкага лёсу і выбару, генетычная і сямейная гістарычная памяць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF